Помнится, как-то перед Новым годом я пыталась наладить сотрудничество с "Нашай Нівай". Как вы поняли, ничего не вышло. Нет, не потому что туда не берут людей с улицы. Очень даже берут. Просто я тогда была форменным тормозом. да и жизнь прижимала совсем не так, как сейчас. В общем, немного проворонила я НН... Ну, благо у меня есть второй шанс, которым я планирую воспользоваться позже. А пока - вот вам результат моего первого и единственного редакционного задания НН, так и не занявший свое место на ее страницах и посему имеющий право обосноваться здесь.
На маім сістэмным блёку прылепленая навагодняя паштовачка. Самае каштоўнае ў ёй - тое, адкуль яна ў мяне ўзялася. Хутчэй за ўсё, Вы не чулі аб гэтым чалавеку. Слава, бацька дваіх дзяцей, звычайны на першы погляд мужык. Але на самай справе менавіта ён ужо чацвёрты год зm"яўляецца пачынальнікам і ідэйным натхніцелем дабрачынных акцый дапамогі дзіцдомаўцам. Усё трымаецца на голай людскай ініцыятыве. На сваёй старонцы ў ЖЖ Слава вешае абm"явы маўляў "тады едзем у такі дзіцячы дом". І што Вы думаеце? Людзі адгукаюцца, прыносяць грошы і адзежу. Мы далучыліся да невялікай групкі натхнёных яго ідэяй (уласна, гэта яго сямm"я, сямm"я яго сяброў і вадзіцель Лёша) і адправіліся ў пасёлак Езерышча Віцебскай вобласьці дарыць дзеткам свята. Трэба сказаць, тады я ўпершыню пабывала ў дзіцячым доме. 7 гадзін язды, глухая вёска ў 10 км ад расейскай мяжы, абшарпаныя сцены, цацкі, ад якіх вее сапраўды чалавечай стомленасцю, і дзеткі.з недзіцячымі вачамі - люстэркамі параненых здрадай душ. Перш за ўсё мы прыняліся рыхтаваць падарункі - цацкі малянятам, цукеркі, садавіна, "белітаўскія" шампуні і зубныя пасты (як распавяла мне дачка Славы, паста і шампунь тут у дэфіцыце), і, канешне, "фішка” гэтай паездкі - паўгадавая падпіска на выданьне, якое кожны дзіценак абраў сабе сам. Сьвяты скончацца, а ўспамін пра іх будзе яшчэ паўгады цешыць дзетак. А, напрыклад, пару год таму людзі прывезлі у Езерышча кнігі, якія самі чыталі ў дзяцінстве - так у дзетак зm"явілася сапраўдная бібліятэка. ...потым быў навагодні ранішнік. Елка, Дзед Мароз і Снягурка. Маляняты ў якія-то павекі адчулі сябе крышачку шчаслівей, вадзілі карагоды, распавядалі Дзядуле вершы і расказвалі аб тым, што хочуць атраымаць у падарунак у наступным годзе. Старэйшыя, тыя, хто ўжо даўно не верыць у казкі, здавалася, нават шкадуюць аб гэтым. Пасьля сьвята ўсё вышлі ў двор - глядзець феерверк. 70 чалавек, "прылепленых" да каванай агароджы захоплена глядзяць на кволенькія снапы іскраў. Некаторыя зь іх яшчэ ні разу не бачылі сапраўднага салюту. Я спытала ў Славы, адкуль узялася такая ідэя - ездзіць у дзіцячыя дамы. Ён адказаў, што рана або позна разумееш: "у дамавіне кішэняў няма", і лепшае, што ты можаш пакінуць пасля сябе ў гэтым сьвеце - падзяка ў нечым сэрцы. Спачатку, кажа, хацеў у розныя дамы ездзіць, кожны раз у новае месца, а потым зразумеў, што гэта ўжо здрада атрымліваецца. Дзеці будуць чакаць цябе, а ты больш не прыедзеш. Таму вырашыў абраць нешта адно. І абраў Езерышча. Дырэктар дзіцдома, вельмі мілая і ветлая жанчына Г.В. Шумская распавяла, што Слава - адзіны са звычайных людзей, хто дапамагае ім. Яшчэ часам прыязджае Беларускае таварыства інвалідаў па зроку і некаторыя іншыя дзяржаўныя арганізацыі. Дарэчы, 95% выхаванцаў - сацыяльныя сіроты, гэта значыць іх бацькі жывыя, але пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Слава распавядаў аб тым, як летась дзеткі пісалі "Лісты Дзеду Марозу": хтосьці прасіў мабільнік, хтосьці шакаладку, а хтосьці - здароўя сваёй матулі. Слава вельмі прасіў паменш згадваць аб ім. Менавіта таму ні адной выняткі ў артыкуле няма. Бо справа не ў тым, што менавіта ён гэта робіць, а ў тым, што гэта наогул робіцца. І нядрэнна было б паўдзельнічаць! Мы ўжо збіраліся зm"язджаць. Я развітвалася са Славай (яны вырашылі застацца на ноч) і тут да мяне падышла дзяўчынка, мышкай прапішчала: "З Новым годам!", саўганула мне самаробную паштоўку і знікла.
P.S. старонка, прысьвечаная дабрачынным акцыям у дзіцдоме ў Езерышчы http://www.infobank.by/1020/Default.aspx
Арганізацыя "Добра тут” займаецца такімі паездкамі рэгулярна. Студзеньскай суботай я далучылася да іх і на гэты раз пабыла у месцы яшчэ больш страшэнным, чым дзіцячы дом. Інтэрнат для людзей з псіха-фізіялагічнымі заганамі ў весцы Куль Стаўбцоўскага раена. Трэба сказаць, што ў такія месцы гуманітарная дапамога часьцей за ўсе не даходзіць. Калі да дзетак у кагосьці яшчэ прачынаецца жаль, то аб дарослых ніхто нават і не ўспамінае. І ўявіце сабе, што значыць апынуцца ў гэтым сапраўдным Пекле на Зямлі пасьля інтэрнату для дзяцей, дзе ўмовы,калі параўнаць, сапраўды цяплічныя, дзе кожны год хто-небудзь ды прыедзе, чым-небудзь ды дапаможа. Разам са Сняжанай, якая таксама займаецца дабрачыннымі акцыямі, і зам. кіраўніка арганізацыі "Добра тут” Юрыем Зянонавічам Крукам я пабыла ў гэтым яшчэ больш страшэнным месцы. Зянонавіч займаецца такімі паездкамі кожны дзень. Гэта яго хлеб. І для шмат каго тута ен як бацька. Больш за 400 чалавек у адным вялікім будынку. 2 этажы - тых, хто зусім не можа рухацца, раслін ў паўчалавечым абліччы. Яшчэ 3 этажы - тых, хто ходзіць, размаўляе, нават працуе. Страшэнная вонь. Але праз гадзіну-другую прывыкаеш і дыхаць становіцца цяжка не тута, а на вуліцы, чыстым паветрам. Адны звыкліся са сваім становішчам. Стараюцца не губляць аптымізму. Другія разумеюць, што жыцце амаль што ўжо скончана. А некаторыя ўспамінаюць сваіх родных, жадаюць ім шчасьця, вераць, што калі-небудзь тыя забяруць іх адсюль. Не хочуць нават і чуць аб тым, што іх родныя пра іх ужо даўно забыліся. Зянонавіч кажа, трэцяя частка ўсіх, хто там знаходзіцца - абсалютна нармальныя людзі, іх можна спакойна выпускаць хоць сення. Будуць найгоднейшымі прадстаўнікамі грамадства. Адзін інтэлігентны мужычок дэкламаваў нам Байрана ў арыгінале - на ангельскай мове. А потым свае асабістыя вершы - вельмі таленавітыя, прыгожыя, глыбокасэнсоўныя вершы. Заслухаешся. Вось дзе зараз Байрана можна пачуць? У дурдоме. Я там познаемілася з дзяўчынай. Вользе 33 гады, яна шызафрэнічка. У інтэрнатах яна жыве ўжо 15 год. Нецяжка зразумець, што нашкодзіла ей болей: згвалтаванне ці паўжыцця ў такіх умовах. А я ўпэўненая, гэта які-небудзь недарэка-психіятр замест таго, каб выканаць сваі абавязкі і дапамагчы чалавеку зладзіцца з простым неўрозам, гультаявата чыркануў у картачцы страшэнны дыягназ і гаркнуў у напрамку дзьвярэй: «Наступны!».
(кста, кто знает, как ее под кат загнать?)
22.06. полюбопытствовала заглянуть на сайт "Нашай Нівы" и поискать там ну хоть что-нить, хоть какие-то результаты моих трудов - и нашла)))) по этой ссылке находится статья Алеся Кудрицкого (координатора видео-проектов на сайте НН) с видео-зарисовкой, часть которой снимала я) приятно, что это все не пропало и в руках опытных специалистов превратилось в достойный внимания мини-фильмик о людях "из другого мира". а я, дура, затормозила в свое время, оправдываясь перед собой тем, что работу новую нашла, что мне некогда этими видюхами заниматься, и тем, что видео снимать - это вообще не мое. вот научилась бы - и было бы мое! а теперь осталась и без видюх, и без работы (давно уже уволилась оттуда и в другом месте теперь вкалываю). ладно, об этой истории в другой раз...
"blogger-post-footer">
|