Фестываль "Рок за Баброў” пакінуў самыя прыемныя ўражанні, і нават стала шкада, што ён не двухдзённы, хаця б... А вось з раніцы ісці на яго зусім не хацелася, бо надворm"е было мегаацтойнае. Але мы, як народ працоўны, пацягнуліся туды раней за ўсіх - за бэйджамі "прэса”, якія павінны былі адчыніць перад намі цудоўны закулісны свет. Народ (абарыгенчыкі і госці з іншых гарадоў) прыйшоў ужо загашаны, а патом яшчэ дадаваў - для сугрэву. Прычым бальшыня з "меламанаў” былі шчыра ўпэўнены, што тут павінны "раздаваць піва на халяву”. Але ў любым выпадку, з півам і іншым палівам за агароджу не пускала ахова (уваход бясплатны, адзіная ўмова, каб у вашай торбе раптам не знайшлося бутэльчыны, бомбы ці бел-чырвона белага сцяга). Першы эшалон Першымі павінны былі выступіць "зяленыя” музыкі. На правах сюрпрыза адчынілі мерапрыемства "Тайланд”, а вядучым, як і ў мінулым годзе быў Сяргей Кузін. Далей зm"явіліся "Стая” з бабруйскім гітарыстам і музыкай ў стылі гурта "Арыя”: тыя ж хлопцы у чорным, даўгія валасы, пранізлівы "кіпелаўскі” вакал і грузільныя тэксты. Мой стрыечны брацік, аматар такога музла быў проста ў захапленні! "Синица” - гэт неШТО... Не, я бачыла іх раней па ТV, але калі на сцэне спачатку зm"явіўся такі каларытны персанаж з касічкамі і сеў за бубны, а патом ішчо адзін такі шырокаштанны і выдалі першыя гукі, падумалася з надзеяй: "ой, зараз будзе нешта іншае, цікавае”. Але прабачце мяне, гэтая маленькая бландзіначка у маленькай чорнай маечцы, з хрыплым голасам і затасканымі, дзякуючы айчынным музканалам і радыё песнямі кшталту "Отпусти-и-и меня-а-а-а”... Без каментаў. Мне так напрыклад было ўвесь час шкада, што дзевачка мерзне пад пранізлівым ветрам (шчыра хацелася, каб хто-небудзь яе апрануў). Нажаль, я не бачыла гурт "Метеор”, але мне расказвалі, што чувакі даволі цікавыя. Музон, казалі не вельмі (вакалюга сцвярджаў, што гэта індзі-поп), песні былі УСЕ пра гарэлку і атхадняк, а лідэр гурта праспяваў пару песень у савецкім матацыклетным шлеме (згадзіцеся, гэта крута!;)). Беларускамоўныя расейцы Адзіны замежны гурт - райсейцы "Деймос” з Смаленску падцерлі нос усім беларусікам. Бо яны былі адзіныя з усіх (калі не браць у разлік асобныя рэплікі Артыста і Міхалка) хто размаўляў у перарывах паміж песнямі НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!!! Дажыліся называецца. А "дэймасам” - рэспект і паважуха! Хлопцы ўвогуле маладцы. Па-першае, знешне - проста лялькі (люблю мужчынак у мэйк-апе;), вакал моцны, і ўжывую паглядзець на іх прыемна, хоць музыка і не ў маім гусце. Яны, дарэчы, занялі першае месца на "Рок-коле” і адзначаны на "Рок-кароне”, як "Лепшы замежны гурт, які выконвае песні на беларускай мове”. Другі эшалон Блок "майстраў сцэны” адкрылі "Стокс”, з вакалістам у шатландзкай спадніцы (у канцы ён паказаў свае ножкі;). Вы б бачылі, як пад іх адцягвалася VJ "Першага музыкальнага” Каця Пытлева! І ўвогуле, пад сцэнай, уваход куды быў дазволены толькі з адмысловымі бэйджамі, было даволі весела. Паддатая развясёлая кампашка з бэйджамі "VIP” танчыла "пофігпадшто”. Я вельмі люблю гурт "Без білета”, таму цяжка пісаць пра іх нешта абm"ектыўна;))) Ну проста яны пішуць такую прыгожую музыку, такія прыгожыя тэксты... Віталік Артыст прыгожа танчыць і такі просты, зусім не зорны хлопчык. Я назірала за тым, як яны давалі інтэрвm"ю адной з мясцовых газет, -- склалася ўражанне, што ў майго суседа і то больш пантоў. Такія ўжо мілыя яны, "безбілетнікі”... Уявіце сабе, якімі словамі я ўзгадвала нашага адказнага сакратара, які сказаў мне: "я конечно понимаю, что ты любишь «Без билета», но наших читателей интересует другое, -- поэтому возьмешь интервью у Михалка и Пугача, и хватит...” (ціпа ён насамрэч ведае, што трэба нашым чытачам, ха-ха-ха:(... "ТТ-34” - рэліквія наша (перад тым, як яны пачалі граць, Кузін узгадаў ці не ўсе іх дасягненні)! На "Рок за Баброў” яны ўжо ў другі раз, і другі раз я назірала, як гэтыя волаты мацюкаюцца, з маланкавай хуткасцю трасуць галовамі і равуць са сцэны, прымушаючы варушыцца ўсё, што здольнае варушыцца, -- адчуванне, быццам бы ўздымаешся на вялікай хвалі. У гэты раз яны нават выканалі адну з песенак "Sepultura” - музло маёй маладосці! Вель прыемна было... Пасля цяжкой артылерыі на сцэне зm"явіліся рамантычныя папяровыя караблікі - "J-Mors”. Іх песнямі не здзівіш, бо на радыё іх любяць, гледачы ахвотна падвывалі: "Не умир-а-ай, солнечным утром.”, вельмі роўненькі такі гурт, усё гладзенька-чысценька, аж сумна. Паляванне на Міхалка ...А я ў гэты час працягвала паляваць на Міхалка. Калегі "абнадзеілі” мяне, што ён "хитро спрятан”, і тут, раптам, -- о, цуда, я бачу лідэра "Ляпісаў”, схаванага у камуфліраваную куртку, капюшон і кепку, які дае інтэрвm"ю тэлеканалу "Мир”!!! А самае цікавае, Міша (які павінен быў дапамагаць мне, як фатограф) стаіць побач і спакойненька так фоткае яго (не, каб мяне пазваць!!!) Ну, карацей, у мяне ўсё атрымалася, хоць я і змерзла, як сабака, нават мазгі з цяжкасцю варушыліся. Міхалок аказаўся такім неардынардынарным чалавекам - на сваёй хвалі, і ўвесь час хаваўся ад фотакамер (але, здаецца, без зорнай хваробы). Перад выступам "Ляпіса Трубяцкога” я не вытрымала, пайшла ў натоўп, каб там паспяваць і папрыгаць у сваё задавальненне. Іх ужо чакалі, шмат хто з гледачоў не мог ужо трываць гадзінны канцэрт "морсаў”(а яны, дарэчы, ужывую слухаюцца не так папснява, нашмат лепш), таму пачалі крычаць: "Ляпі-сы! Ля-пі-сы!” Хэдлайнеры жглі. Мне здалося, што танчыла і падпявала большасць. Сяргей Міхалок чытаў вершы, навеяныя яго настольнай кнігай "Міты і легенды Старажытнай Грэцыі”, музыкі танчылі свае "дурацкія дэнсы” (трубачы нерэальна суперскія!) а гледачы з асаблівым задавальненнем выкрыквалі: "Золотая антилопа, под моею звездной ЖОПОЙ, бъет копытом, денежки кует”... А мегафайная тэма "Капітал” была праспявана нават два разы. Прычым Міхалок выдаваў рэчы кшталту: "яшчэ адзін старажытны мудрэц казаў актуальныя на сёння рэчы, што трэба перарабіць усе егіпецкія піраміды і сады Семіраміды на шкляныя бібліятэкі і лядовыя палацы”... Скончыўся іх выступ (і разам з ім фестываль) феерверкам. Нашы людзі любяць гэтую справу, і падпіскваюць: "ой... ого... клас” і пяляцца ў неба. Адзіны такі фест... Калісці такі фестываль быў для моладзі Бабруйска марай. Зараз гэта ў нас ёсць, і тое, што ў нашым маленькім гарадку здараецца раз на год такое свята, не можа не радаваць. Прыемна, што кіраўнік кампаніі "Сябар” Сяргей Левін патрымлівае беларускі рок, і робіць усё на ўзроўні. Бо падобнага на "Рок за Баброў” фестываля ў Беларусі (пад аткрытым небам) пакуль не было і няма. Бабруйск - кіруе!;)))
 "Без білета" на раздачы аўтографаў
 мора людзей і міліцыя з сабакамі
 усе дзеці любяць "ТТ-34"!!!
 Міхалок хаваўся ад фотакамер... Фота (С) Ларчанка Міхаіл ashorror
|